15-гадоваму Адаму Кадыраву ўручылі ордэн «За служэнне рэлігіі Іслам» I ступені
Ордэн Кадыраву-малодшаму быў уручаны за «значны асабісты ўклад у справу ўмацавання ісламу і абароны яго каштоўнасцей».
15.11.2023 / 12:45
Фота з тэлеграм-канала Ахмеда Дудаева
Міністр нацпалітыкі Чачні Ахмед Дудаеў паведаміў у сваім тэлеграм-канале пра ўручэнне сыну Рамзана Кадырава Адаму, які збіў Мікіту Журавеля, што спаліў Каран, ордэна «За служэнне рэлігіі Іслам».
«Узнагароду перадаў муфцій Чачні Салах-Хаджы Мяжыеў у прысутнасці ўсіх муфтыяў рэгіёнаў Паўночнага Каўказа, а таксама вядомых рэлігійных дзеячаў з іншых краін на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Духоўна-маральныя каштоўнасці як аснова прафілактыкі дэструктыўнай ідэалогіі ва ўмовах сучасных выклікаў».
Ордэн Кадыраву-малодшаму быў уручаны за «значны асабісты ўклад у справу ўмацавання ісламу і абароны яго каштоўнасцей».
Апошнім часам Адам Кадыраў і яго браты рэгулярна атрымліваюць розныя ўзнагароды і званні.
Чытайце таксама:
Кадыраў на 18-годдзе свайго сына Ахмата «падарыў» яму пасаду намесніка міністра
«Гонар Айчыны». Трох сыноў Рамзана Кадырава ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам парламента рэгіёна
15-гадовага сына Рамзана Кадырава прызначылі на пасаду начальніка аддзела бяспекі кіраўніка Чачні