У Кіеве дэмантавалі помнік Пушкіну
Помнік знаходзіўся ў парку імя Івана Багранага (былы парк Пушкіна).
15.11.2023 / 14:26
У сераду, 15 лістапада, у Кіеве дэмантавалі помнік рускаму паэту Аляксандру Пушкіну.
Фота: Ксенія Сямёнава, Facebook.com
24 кастрычніка актывісты дабрачыннага фонду «Саломенскія коцікі» закрылі помнік маскіравальнай сеткай.
10 лістапада ўрад выдаліў інфармацыю пра помнік Пушкіну з дзяржаўнага рэестра нерухомых помнікаў культурнай спадчыны нацыянальнага значэння, піша «Украінская праўда».