У Жыровічах знішчылі фрэску аўтарства Рамана Бандарэнкі
У кавярні (трапезнай) для паломнікаў Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах была фрэска, удзел у стварэнні якой браў забіты лукашыстамі ў 2020 годзе мастак Раман Бандарэнка. Але цяпер гэта ўсё знішчана, даведалася «Хрысціянская візія».
16.11.2023 / 17:08
На фрэсцы, напісанай Раманам Бандарэнкам у рамках дыпломнай працы ў Мінскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы, быў намаляваны манастыр пад шатамі Жыровіцкай іконы Багародзіцы.
Таксама на сцяне размяшчалася мемарыяльная шыльда з іменем Рамана Бандарэнкі.
Цяпер у трапезнай ідуць рамонтныя работы, падчас якіх фрэску зафарбавалі, а на яе месцы з'явілася выява іконы «Тайная вячэра». Мемарыяльную шыльду таксама са сцяны знялі.
12 лістапада споўнілася 3 гады з дня гібелі маладога чалавека.
Чытайце таксама:
У гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі на БТ адбылася прэм’ера шоу, дзе адзін з удзельнікаў — Шакута