У Кобрынскім раёне знайшлі два дзясяткі людскіх парэштак у падвале царквы

У кобрынскую міліцыю паступіла паведамленне аб выяўленні касцяных астанкаў у падвальным памяшканні Свята-Пакроўскай царквы, размешчанай у вёсцы Бухавічы Кобрынскага раёна. На знаходку натрапілі прыхаджане царквы, якія аказвалі дапамогу ў правядзенні работ па раскопцы земляной падлогі, паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

16.11.2023 / 22:21

Супрацоўнікі міліцыі, прыбыўшы для агляду знаходкі, канфіскавалі парэшткі і накіравалі іх для даследавання экспертам.

Медыка-крыміналістычная экспертыза засведчыла, што выяўленыя чалавечыя касцяныя астанкі належаць не менш як 20 асобам рознага ўзросту, сярод якіх 13 дзяцей. Пры іх даследаванні якіх-небудзь пашкоджанняў, характэрных для прымянення агнястрэльнай зброі, не выяўлена. Даўніна пахавання — большая за 80 гадоў.

Гэта не першая такая знаходка на тэрыторыі царквы. Летась пры правядзенні рамонтных работ таксама былі выяўленыя касцяныя астанкі, якія знаходзіліся ў зямлі разам з будаўнічым смеццем. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

У Магілёве на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных сёння асвяцілі крыж

Высветлілася, што за людскія парэшткі выкапалі падчас будаўніцтва кацельні ў Дзяржынску

«Некаторыя людзі знаходзяцца ў вертыкальным становішчы». У Дзяржынску знайшлі больш за сотню загадкавых чалавечых парэшткаў

Nashaniva.com