У Чэхіі сарвалі канцэрт Славы Камісаранкі

Выступ праходзіў учора ў горадзе Брно, але працягнуўся толькі гадзіну, інфармуе «Еўрарадыё» на падставе паведамленняў у сацсетках.

18.11.2023 / 11:35

Хтосьці паклікаў Камісаранку за сцэну, потым ён выйшаў да гледачоў і паведаміў, што ў іх засталося 2 хвіліны да канца. Па звестках блогера Кірылы Карупаева, перад уваходам у клуб ужо стаялі некалькі аўтазакаў і машыны паліцыі. 

Чаму канцэрт завяршыўся так хутка, пакуль невядома. Сам комік здарэнне ніяк не пракаментаваў.

Чытайце таксама:

Жонка Камісаранкі: Шмат гадоў таму падзарабляла вэбкам-мадэллю, але даравала сабе гэту памылку

Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё

Слава Камісаранка, здаецца, ажаніўся. З’явіліся фота вяселля

Nashaniva.com