Маск паабяцаў блакаваць акаўнты ў твітары за антыізраільскія лозунгі
Уладальнік сацсеткі X (былы Twitter) Ілан Маск папярэдзіў, што акаўнты, якія заклікаюць да «дэкаланізацыі» Ізраіля і «вызвалення Палестыны ад ракі да мора» могуць быць выдаленыя.
19.11.2023 / 11:01
Да гэтага, 17 лістапада, мільярдэр быў раскрытыкаваны з боку Белага дома за падтрымку антысеміцкіх паведамленняў.
16 лістапада Ілан Маск пагадзіўся з карыстальнікам, які апублікаваў антысеміцкі пост. Скандал разгарэўся, пасля таго як Маск публічна падтрымаў допіс аднаго з карыстальнікаў X, які заявіў у адпаведнасці з вядомай тэорыяй змовы, што габрэйскія супольнасці «распальваюць нянавісць да белых людзей». У сваім каментары пад допісам Маск напісаў: «Наогул ты сказаў праўду».
Праз гэта буйныя амерыканскія кампаніі Apple, Walt Disney і IBM спынілі рэкламу ў твітары.