Прарасійскія актывісты хочуць увесці рускую мову і ў метро
Прарасійскія актывісты працягваюць змагацца з беларускай мовай. Цяпер яны вырашылі дзеля гасцей з Расіі замяніць беларускамоўныя абвесткі ў метро на расійскамоўныя, бо рускія не разумеюць беларускай і могуць выйсці не на той станцыі.
19.11.2023 / 13:02
Фота: minskoemetro / Telegram
Пост з гісторыяй пра рускіх турыстаў, якія не зразумелі ні беларускай, ні англійскай моваў і выйшлі на іншай станцыі, апублікаваў адзін з каналаў. Яго перапосціла Вольга Бондарава.
«Сёння ў метро стаў сведкам таго, як госці з Расіі выйшлі не на той станцыі праз тое, што не зразумелі абʼяву дыктара: «Наступны прыпынак — плошча Якуба Коласа». Далей было на англійскай. Госці падумалі, што знаходзяцца на гэтай станцыі і ў выніку памылкова выйшлі на плошчы Перамогі. Лічу, што ўсё ж такі трэба вяртаць рускую мову і ў галасавыя абʼявы станцый Мінскага метрапалітэна. Інакш такіх сітуацый будзе шмат», — піша аўтар канала.
Праз прарасійскіх актывістаў на паказальніках ужо прыбралі лацініцу.
Чытайце таксама:
Гісторык: Падручнікі ад пракурораў — яшчэ адно звяно ланцужка дэградацыі беларускай сістэмы адукацыі
Бондарава атакавала яшчэ аднаго класіка беларускай літаратуры
Што сабой уяўляе і з каго складаецца сетка расейскага ўплыву ў Беларусі
У Гродне дэмантавалі вулічныя паказальнікі з лацінкай. На выхадных турыстаў сустракалі пустыя слупы