Першая лэдзі ЗША Разалін Картэр мала не дажыла да 100 гадоў
У сваім доме ў штаце Джорджыя памерла былая першая лэдзі Злучаных Штатаў Разалін Картэр — жонка 39-га прэзідэнта ЗША Джымі Картэра. Ëй было 96 гадоў.
20.11.2023 / 22:44
Разалін Картэр з мужам у 1978 годзе. Фота: Universal History Archive/Universal Images Group via Getty Images
Пра яе смерць паведаміла 19 лістапада некамерцыйная арганізацыя Картэраўскі цэнтр. Раней у гэтым годзе ў яе дыягнаставалі дэменцыю.
Разалін Картэр лічылася найбліжэйшай дарадцай свайго мужа. У адрозненне ад многіх папярэдніц, яна нават удзельнічала ва ўрадавых пасяджэннях.
«Разалін — мой найлепшы сябар, ідэальны працяг мяне, верагодна, самы ўплывовы чалавек у маім жыцці», — казаў Джымі Картэр сваім памочнікам.
Пасля таго, як пара Картэраў пакінула Белы дом, муж і жонка прысвяцілі сябе гуманітарнай сферы.
Самому Джымі Картэру, які быў прэзідэнтам ЗША з 1977 да 1981 года, цяпер 99 гадоў. Ён рэкардсмен па даўгалецці сярод амерыканскіх лідараў за ўсю гісторыю існавання ЗША.
У лютым гэтага года стала вядома, што Картэр адмовіўся ад медыцынскай дапамогі, каб правесці рэшту сваіх дзён з сям'ёй, атрымліваючы толькі паліятыўную хоспісную дапамогу. У апошнія гады экс-прэзідэнт лячыўся ад некалькіх захворванняў, у прыватнасці меланомы.
Чытайце таксама: