Прапаў сабака прэзідэнта Грузіі

Саламэ Зурабішвілі паведаміла пра знікненне ў цэнтры Тбілісі свайго сабакі Гамбара.

21.11.2023 / 12:37

Фота з тэлеграм-канала Саламэ Зурабішвілі

«Згубіўся Гамбара ў ваколіцах «Мзіуры» (парк у цэнтры Тбілісі на праспекце Чаўчавадзэ). На ім шэры ашыйнік», — напісала Зурабішвілі ў фэйсбуку, указаўшы нумар тэлефона.

У красавіку 2019 года Зурабішвілі ўпершыню апублікавала ў сацсетцы фатаграфію сабакі, якому на той момант было сем месяцаў.

Яна знайшла яго на горным перавале Гамбары падчас выбарчай кампаніі і назвала яго гэтым імем. Пазней неаднаразова з'яўляліся кадры, як прэзідэнтка выгульвае сабаку паблізу сваёй рэзідэнцыі.

Чытайце таксама:

Сабака Маі Санду ўкусіў прэзідэнта Аўстрыі

Сабака, адданы не толькі да смерці. У гарах ЗША знайшлі тэр'ера, які 10 тыдняў ахоўваў цела гаспадара

У Паўднёвай Карэі законам забароняць есці сабак

Nashaniva.com