Украіна ўвяла санкцыі супраць Беларусі і Расіі на 50 гадоў
22 лістапада Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за пастанову, якая прадугледжвае ўвядзенне спецыяльных эканамічных абмежаванняў у сферы абароннай прамысловасці Расіі і Беларусі. 20 лістапада іх прапанаваў увесці прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
22.11.2023 / 16:20
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Andrii Nesterenko/Global Images Ukraine via Getty Images
Санкцыі распаўсюджваюцца на гандаль з беларускім і расійскім бізнэсам таварамі, якія падпадаюць пад закон аб дзяржкантролі міжнароднай перадачы тавараў вайсковага і падвойнага прызначэння. Таксама забаронена інвестыцыйная супраца ў сферы іх вытворчасці і здзелкі, заключаныя з прыцягненнем рэзідэнтаў трэціх краін. Цяпер немагчымая таксама перадача рэзідэнтам Расіі і Беларусі тэхналогій і правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці.
Акрамя таго, бізнэсу прадпісваецца перапыніць сумесныя праекты і прамысловыя праграмы ў сферы бяспекі і абароны з удзелам кампаній, у якіх заснавальнікамі з'яўляюцца рэзідэнты Расіі або Беларусі.
За ўвядзенне санкцый прагаласавалі 304 дэпутаты Вярхоўнай Рады.
Чытайце таксама:
Украіна ўвяла санкцыі ў дачыненні да праўладнага актывіста Аляксея Талая і яго фонда
Венгрыя заблакавала абмеркаванне новых санкцый ЕС супраць Расіі