Памёр Віктар Шчэрба

На 75-м годзе жыцця памёр беларускі мікрабіёлаг, міколаг і хімік, кандыдат біялагічных навук Віктар Шчэрба. Пра ягоную смерць паведамілі ў сацсетках сваякі.

23.11.2023 / 21:41

Фота: Wikimedia Commons

Віктар Шчэрба нарадзіўся 15 мая 1949 года ў вёсцы Хочын Пухавіцкага раёна. Скончыў Ананіцкую васьмігадовую школу, затым Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Пасля службы ў арміі ў 1968—1970 гадах навучаўся на біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971—1976). У 1976—2012 гадах працаваў у Інстытуце мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, быў вядучым і галоўным навуковым супрацоўнікам.

У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Мікрабіялогія», атрымаў вучоную ступень кандыдата біялагічных навук.

Аўтар дзясяткаў навуковых прац, распрацаваў харчовыя дабаўкі на аснове грыбоў шыітаке, кардыцэпс, чага, бярозавы трут і іншых, якія выйшлі ў фармацэўтычную вытворчасць і прадаюцца ў аптэчнай сетцы. 

Дачка Віктара Шчэрбы, Людміла Шчэрба — беларуская паэтка і пісьменніца.

Чытайце таксама:

Памёр Леў Тамільчык

Памерла Ларыса Фінкельштэйн

Памерла Таіса Агафоненка

Nashaniva.com