Пашынян абвінаваціў Расію ў непастаўцы зброі
«Ёсць такая праблема», заявіў прэм'ер-міністр Нікол Пашынян, адказваючы на відэапытанні грамадзян у жывым эфіры, закрануўшы пытанне, што Арменія заплаціла Расіі мільёны даляраў за ўзбраенне, але не атрымала яго, як і не атрымала назад грошы, піша news.am.
24.11.2023 / 17:57
Нікол Пашынян. Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Па словах Пашыняна, вядуцца абмеркаванні аб тым, якімі механізмамі можна вырашыць гэтую праблему.
«Напрыклад, адным з варыянтаў можа быць скарачэнне доўгу Рэспубліцы Арменія ў памеры гэтай сумы. Гэта не адзіны варыянт. Але РФ сама мае патрэбу ва ўзбраенні, і мы тут настроены на працу, і гэтыя абмеркаванні, спадзяюся, прывядуць да канкрэтных вынікаў», — падкрэсліў прэм'ер-міністр.
І раней улады Арменіі неаднаразова заяўлялі, што Расія не паставіла ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі паводле кантракта, у рамках якога былі пералічаныя і сродкі. Дакладнай сумы афіцыйна не называлі, па адных даных гаворка ідзе пра $250 млн, па іншых — каля $400 млн. Сам жа доўг Арменіі перад Расіяй складае 10 мільярдаў даляраў.
Чытайце таксама:
Пашынян: У Баку Арменію называюць «Заходнім Азербайджанам»
Арменія папрасіла партнёраў у АДКБ зняць з парадку дня дакумент аб дапамозе краіне