Яшчэ аднаго палітвязня перавялі на турэмны рэжым

Заўтра ён адзначыць дзень народзінаў.

27.11.2023 / 13:10

Сяргей Трацюк — жыхар Брэста, да зняволення працаваў токарам, мае непаўнагадовую дачку. Яго асудзілі паводле ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) за ўдзел у акцыі пратэсту ў Брэсце ў жніўні 2020 года.

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Сяргею прызначылі 4 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Са студзеня 2022 года Сяргей адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22.

У Івацэвічах 7 ліпеня адбыўся суд па замене Трацюку рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Васіля Аўрусевіча яго перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму № 4 да заканчэння тэрміну, піша «Берасцейская Вясна».

Заўтра Сяргею споўніцца 39 гадоў.

Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Сяргей Іванавіч Трацюк

Чытайце таксама:

Былога падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча перавялі на турэмны рэжым

Асуджаны на 20 гадоў Уладзімір Гундар: У турме дактары больш уважлівыя

Асуджанага на 19 гадоў палітвязня збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Nashaniva.com