На БАМе адбыўся выбух. Гэта ўкраінская дыверсія — Суспільне
У Бураціі ўначы адбыўся выбух у Паўночнамуйскім тунэлі на Байкала-Амурскай магістралі, праз які праходзіць адзіны шлях чыгуначных зносін паміж Расіяй і Кітаем, піша Суспільне.
30.11.2023 / 12:29
Паводле інфармацыі крыніц выдання, гэта аперацыя ўкраінскіх спецслужб.
Падчас руху грузавога цягніка спрацавалі 4 выбуховыя прылады, удакладняе «Крымскі вецер».
Магістраль — гэта адзіны сур'ёзны шлях зносін паміж Кітаем і РФ, які Расія, верагодна, выкарыстоўвае ў тым ліку і для ваенных паставак. Цяпер ён нібыта паралізаваны, піша канал.
Афіцыйных каментароў ні з боку РФ, ні з боку Украіны не было.