Лукашэнка прыбыў на адкрыццё кліматычнага саміту ў ААЭ
У «Экспа-Сіці» ў Дубаі яго віталі прэзідэнт ААЭ Мухамед бен Заід аль-Нахаян і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Усяго ўдзельнікамі саміту 1-2 снежня стануць каля 150 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, піша БелТА.
01.12.2023 / 09:29
Паведамляецца, што Лукашэнка паразмаўляў з кіраўнікамі Кубы, Зімбабвэ і Тога. Фота: Пул першага
Пасля прыбыцця кіраўнікоў краін адбудзецца цырымонія фатаграфавання і адкрыцця саміту, затым пройдзе пленарнае пасяджэнне.
Чакаецца, што падчас выступлення Аляксандр Лукашэнка агучыць падыходы і прапановы Беларусі па вырашэнні глабальных пытанняў кліматычнай і экалагічнай бяспекі, удакладняе БелТА. На палях саміту таксама запланаваны шэраг сустрэч і перамоў.
Месцам правядзення форуму абраны футурыстычны міні-гарадок «Экспа-Сіці» ў паўднёвай частцы Дубая. У 2021-2022 гадах тут прайшла першая на Блізкім Усходзе сусветная выстава «ЭКСПА».