«Мы можам паставіць гэтую ўмову». Латушка расказаў, на што можна абмяняць вызваленне палітвязняў
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на слуханнях Каардынацыйнай рады выступіў з прапановай дамагацца вызвалення палітвязняў узамен на допуск рэжымных спартоўцаў да Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы.
02.12.2023 / 22:44
Павел Латушка са Святланай Ціханоўскай. Фота: прэс-служба Ціханоўскай
«Я думаю, што адзін з інструментаў, які можа быць найбліжэйшым часам выкарыстаны — гэта перамовы. Магчымае вывучэнне пазіцый на прадмет прысутнасці дэлегацыі рэжымных спартсменаў на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
Мы можам паставіць гэтую ўмову для таго, каб дапусціць гэтую рэжымную дэлегацыю пры выкананні іншых прынцыпаў МАК і пры ўмове таго, што Лукашэнка пойдзе на вызваленне палітычных зняволеных. Або хаця б іх часткі», — сказаў Латушка.
{POLL#1227}
Чытайце таксама:
Да спробаў вызвалення палітвязняў далучалі Аўстрыю, Швейцарыю і Чырвоны Крыж — Вячорка