Джуд Белінгем атрымаў узнагароду Golden Boy 2023
Белінгем перайшоў у чэрвені ў «Рэал» з дортмундскай «Барусіі» за 103 мільёны еўра.
05.12.2023 / 07:56
Паўабаронца мадрыдскага «Рэала» Джуд Белінгем атрымаў узнагароду Golden Boy 2023, якая прысуджаецца найлепшаму маладому футбалісту ў Еўропе ва ўзросце да 21 года.
Джуд Белінгем на цырымоніі ўзнагароджання. Фота: інстаграм Джуда Белінгема
«Мадрыдскі «Рэал» — найлепшая каманда ў свеце. Я рады, што ў мяне ёсць магчымасць гуляць тут», — сказаў Белінгем на ўручэнні ўзнагароды ў Турыне.
Паўабаронца зборнай Англіі Белінгем перайшоў у чэрвені ў «Рэал» з дортмундскай «Барусіі» за 103 мільёны еўра. Паводле інфармацыі інтэрнэт-партала Transfermarkt, рынкавы кошт футбаліста ацэньваецца ў €150 млн.
Са жніўня Джуд згуляў у 17 матчах ва ўсіх турнірах, у якіх адзначыўся 15 галамі і чатырма выніковымі перадачамі.
Чытайце таксама:
«Рэал» купіў 19-гадовага паўабаронцу за 103 мільёны еўра
Фанаты Тэйлар Свіфт вырашылі адпомсціць гульцу «Барселоны». І ў іх няблага атрымалася
«Пасля гэтых сэксуальных гукаў усё пагрузілася ў хаос». Скандал на лёсаванні Еўра-2024
Іспанія, Італія, Харватыя, Албанія і іншыя групы — лёсаванне Еўра-2024
Галкіпер «Гамбурга» забіў смешны мяч у свае вароты ў матчы з «Санкт-Паўлі»