У Луганску падарвалі машыну з мясцовым «дэпутатам»
Расійскія крыніцы паведамілі, што ў акупаваным Луганску ўзарвалі машыну, у якой знаходзіўся так званы «дэпутат Народнай рады ЛНР» Алег Папоў.
06.12.2023 / 17:19
Спачатку «РИА Новости» паведамілі, што ў цэнтры Луганска каля стадыёна «Авангард» згарэла машына. На месца прыбылі пажарнікі і патушылі агонь. Пасля стала вядома, што аўто ўзарвалі, а ў машыне быў Алег Папоў — так званы «дэпутат Народнай рады ЛНР».
Спярша паведамлялася, што Папоў быў паранены, але пасля ТАСС, спасылаючыся на каментар акупацыйных уладаў Луганскай вобласці, паведаміла, што ў выніку падрыву аўтамабіля той загінуў.
Чытайце таксама:
СБУ ліквідавала харкаўскага калабаранта, які ўцёк у Расію — медыя
Украіна мае права ліквідаваць Пуціна пры першай жа магчымасці — Зяленскі
У Сімферопалі адкрылі помнік калабаранту Кірылу Страмавусаву