Лёгкае леча з індычкай. Рэцэпт і сакрэты гатавання
Мала тлушчу, але многа смаку. Ідэальная вячэра!
09.12.2023 / 08:17
Фота: netto.pl
Спатрэбіцца:
- філе індычкі 400 грам
- перац чырвоны 2 шт.
- кабачок 1 шт.
- цыбуля 2 шт.
- памідоры 400 грам
- чылі 1 чайная лыжка
- соль 1 дробка
- часнок — зубчыкі 3 шт.
- алей — 4 сталовыя лыжкі
- кубік курынага ці ялавічнага булёну ці іншыя прыправы на ваш густ
Як гатаваць:
1. Філе індычкі нарэзаць буйнымі кубікамі і змяшаць з кубікамі булёну (ці прыправамі на ваш выбар), размеркаванымі ў дзвюх сталовых лыжках алею. Ставім на гадзіну ў халадзільнік, каб мяса замарынавалася.
2. Перац нарэзаць кубікамі, цыбулю — пёркамі. Кабачок разрэзаць уздоўж напалову і яшчэ раз напалову, затым нарэзаць лустачкамі.
3. Абсмажваем мяса ў алеі 10 хвілін. Дадаём перац і цыбулю. Тушым 10 хвілін пад накрыўкай. Дадаём кабачок, памідоры, раздушаны часнок і парашок чылі. Тушым яшчэ 5 хвілін і падаём.
Больш рэцэптаў:
Па рэцэпце матулі: сакавітыя фаршыраваныя перцы
Хуткі суп з фасоляй і гароднінай — гарачы абед у зябкае надвор’е. Рэцэпт