У лістападзе беларусы набылі валюты амаль на мільярд даляраў
Як вынікае са статыстыкі Нацыянальнага банка, за лістапад беларусы купілі замежнай валюты на 933,1 млн даляраў, а прадалі — на 875,4 млн даляраў. Розніца, такім чынам, склала 57,7 млн даляраў на карысць куплі.
07.12.2023 / 17:55
Юрыдычныя асобы з ліку рэзідэнтаў Беларусі ў мінулым месяцы па-ранейшаму заставаліся чыстымі пакупнікамі валюты: за названы перыяд аб'ём набытай імі валюты на 253,9 млн даляраў перавысіў паказчыкі продажу — 2,3582 млрд супраць 2,1043 млрд.
Такая сітуацыя для фізічных асоб не зусім тыповая, бо ў цэлым за адзінаццаць месяцаў бягучага года фізічныя асобы прадалі валюты на 425,8 млн даляраў больш, чым набылі — 9,22 млрд супраць 8,79 млрд. А вось для арганізацый назіраецца адваротная карціна — 23,08 млрд даляраў набытай валюты супраць 22,04 млрд прададзенай (розніца склала 1,04 млрд даляраў).
Чытайце таксама:
Ад 1000 даляраў за «квадрат». Колькі каштуюць кватэры ў новых ЖК Мінска
Даражэюць крэдыты, у тым ліку на жыллё
Як цяпер можна перавесці грошы з Беларусі ў Літву і наадварот