З'явіўся вусцішны ролік пра небяспеку выхаду рыбакоў на лёд. У кадры — чорная смерць з ледасекам
За два тыдні некалькі рыбакоў у розных месцах Беларусі праваліліся пад лёд і патанулі. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях зняла відэа, дзе папярэджвае пра небяспеку, якую тоіць у сабе тонкі лёд.
08.12.2023 / 08:53
У відэа двое рыбакоў пад трывожную музыку ідуць вудзіць рыбу. Адзін у выратавальнай камізэльцы, у тэрмасе — чай. Другі без камізэлькі і з фляжкай. Што там, невядома, але калі гэты рыбак прапануе першаму пакаштаваць гэты напой, той катэгарычна адмаўляецца.
У другога рыбака клёў не задаўся, і той вырашае пайсці туды, дзе глыбей.
На апошніх секундах з'яўляецца смерць з ледасекам у руках і штурхае другога ў палонку.
У МНС нагадваюць: выхад на лёд таўшчынёй менш за 7 сантыметраў небяспечны для жыцця, а апранаць выратавальную камізэльку пры выхадзе на лёд абавязкова. Рэкамендуецца мець з сабой лядовыя штыры і выратавальную вяроўку.
Чытайце таксама:
За раніцу ўжо выратавалі трох рыбакоў. І гэта толькі ў Мінскай вобласці
Першая ахвяра тонкага лёду. У Быхаўскім раёне мужчына праваліўся пад лёд і патануў