Затрымалі стваральнікаў сэрвіса Пісьмо.бел па адпраўцы лістоў у турмы
У адным з тэлеграм-каналаў, звязаных з сілавікамі, з'явіліся відэа з двума мужчынамі. Сцвярджаецца, што яны арганізатары сэрвіса Пісьмо.бел, праз які ўсе ахвотныя маглі адправіць лісты палітвязням.
08.12.2023 / 16:53
Абодвух затрыманых абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых пратэстах у 2020 годзе, а аднаго з іх прымусілі «каяцца» ў наяўнасці татуіроўкі з выявай Ніны Багінскай.
Паводле інфармацыі «Вясны», затрыманых завуць Ігар Углік (на фота злева) і Аляксандр Лыкшын (справа). Вядома, што Ігар з дзяцінства мае інваліднасць.
Калаж: «Вясна»
Таксама губазікаўцы страшаць, што нібыта «ў руках сілавікоў апынулася база з замовамі, аплатнымі данымі, тэкстамі і рэквізітамі адпраўнікаў».
Аднак, паводле наяўнай інфармацыі, насамрэч сілавікі не змаглі атрымаць доступ да сэрвісу.
Чытайце таксама:
Сілавікі апублікавалі фота Насты Лойкі ў калоніі
У Светлагорску затрымалі былых супрацоўнікаў тэлеканала «Ранак»
У анкахворага палітвязня прагрэсуе хвароба, турэмная хіміятэрапія не дапамагае