«Хрысціянская візія» патрабуе вызваліць анкахворага палітвязня Паўла Кучынскага

Каталіцкі вернік з Маладзечна, які пакутуе на сур'ёзнае анкалагічнае захворванне, адбывае тэрмін і пры гэтым пазбаўлены доступу да жыццёва важнай медыцынскай дапамогі.

09.12.2023 / 15:57

«Хрысціянская візія» выступіла з патрабаваннем неадкладнага вызвалення палітвязня Паўла Кучынскага ў сувязі з неабходнасцю атрымання ім жыццёва важнага лячэння.

Ініцыятыва падрыхтавала заяву ў сувязі з тым, што каталіцкі вернік з Маладзечна, які пакутуе на сур'ёзнае анкалагічнае захворванне, адбывае тэрмін і пры гэтым пазбаўлены доступу да жыццёва важнай медыцынскай дапамогі.

Яны звярнуліся:

У анкахворага палітвязня Паўла Кучынскага прагрэсуе хвароба. Ён праходзіць курсы хіміятэрапіі ў турэмнай лякарні

Паўла Кучынскага затрымалі 26 студзеня 2022 года.

Яму выставілі абвінавачванні:

У выніку яго асудзілі на чатыры гады і дзевяць месяцаў у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Nashaniva.com