Правялі ператрус у Леаніда Судаленкі
Прааабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка, які цяпер жыве за межамі Беларусі, паведаміў у фэйсбуку, што ў аграгарадку пад Гомелем, дзе ён зарэгістраваны, позна ўвечары 12 снежня скончыўся ператрус.
12.12.2023 / 23:29
Леанід Судаленка
«Што шукалі — не казалі. Мэблю ад сцен не адсоўвалі, 990 тыс. даляраў пад канапай не знайшлі.
Заўтра, мабыць, прыйдуць шукаць «іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» ў гарадскую кватэру», — напісаў Судаленка.
Былы кіраўнік гомельскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Вясна» ў лістападзе 2021 года быў асуджаны да трох гадоў калоніі, выйшаў на волю ў ліпені 2023-га, цалкам адбыўшы тэрмін. У лістападзе стала вядома, што супраць яго распачалі новую крымінальную справу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
Чытайце таксама:
На Леаніда Судаленку завялі новую крымінальную справу
Судаленка: Пры мне ў калоніі памерла тры чалавекі, а Уцюрын панібрацтвуе з начальнікам «Віцьбы»