Фэйкавыя акаўнты ад імя Офіса Ціханоўскай збіраюць даныя беларусаў нібыта для новых пашпартоў
13 снежня невядомыя пачалі рассылаць паведамленні быццам ад Офіса Святланы Ціханоўскай з заклікам дасылаць свае даныя для «запісу на атрыманне новага нацыянальнага пашпарта Беларусі». Таксама праваабаронцы паведамляюць пра актыўнасць фэйкавых ботаў.
13.12.2023 / 12:53
«Мы афіцыйна заяўляем, што гэтая інфармацыя з'яўляецца фэйкам і, верагодна, правакацыяй карнікаў рэжыму з мэтаю збору даных беларусаў», — гаворыцца ў заяве Пераходнага Кабінета.
Збор такіх даных, калі і пачнецца, то толькі пасля апублікавання афіцыйнай інфармацыі ў сацыяльных сетках Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
Таксама праваабаронцы заяўляюць, што з'явіліся фэйкавыя боты «Вясны».
У «Вясны» існуе адзіны «Вясна-бот»: ніякія астатнія не маюць дачынення да арганізацыі. Таксама не былі створаныя асобныя акаўнты для камунікацыі з кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Калі вам пішуць незнаёмыя акаўнты і прадстаўляюцца людзьмі, якія маюць дачыненне да «Вясны», калі ласка, спраўдзіце іх праз афіцыйныя кантакты «Вясны» альбо праз Інфармацыйную службу «Вясны» http://t.me/Viasnainfo, паведамляюць праваабаронцы.
Чытайце таксама:
Па ўсёй краіне адбываецца хваля ператрусаў у назіральнікаў за выбарамі-2020
Стала вядома, як і калі збіраюцца праводзіць выбары ў Каардынацыйную раду