Церцель палохае: Сем так званых харугваў у Польшчы рыхтуюцца да захопу аб'ектаў і тэрактаў у Беларусі
Па словах шэфа КДБ, самая агрэсіўная харугва базуецца ў месцы, вядомым кожнаму беларусу Беластока.
13.12.2023 / 13:15
Іван Церцель. Скрыншот відэа
Сем так званых харугваў у Польшчы рыхтуюцца да захопу аб'ектаў і тэрактаў у Беларусі. Пра гэта ў размове з журналістамі заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель, піша БелТА.
«На тэрыторыі Польшчы зараз сем так званых харугваў рыхтуюцца да тэрактаў і захопу аб'ектаў на беларускай тэрыторыі. Найбольш агрэсіўная харугва трэніруецца ў Беластоку на вуліцы кардынала Вышынскага, 6а [там знаходзіцца хаб «Новая зямля» — НН]. Ёй кіруе наш грамадзянін Асадулаеў 1991 года нараджэння, які калісьці навучаўся ў Вайсковай акадэміі і ўцёк за мяжу. Ён хаваецца пад псеўданімам «Шляхціц». Гэта адна з найбольш агрэсіўных структур», — сказаў Іван Церцель.
Старшыня Камітэта дзяржбяспекі запэўнівае, што ведае імёны супрацоўнікаў польскіх спецслужбаў, якія нібыта курыруюць дзейнасць гэтых харугваў.
«Мы лічым гэта недапушчальным. Мы такую практыку не выкарыстоўваем і не лічым, што гэта добра. Украінскія, польскія, прыбалтыйскія калегі павінны глядзець, каб гэтая зброя не павярнулася супраць іх. Мы неаднаразова атрымлівалі інфармацыю, што гэтая публіка хацела б здзейсніць правакацыі з ужываннем метадаў 1939 года. Мы памятаем, з чаго пачыналася Другая Сусветная вайна — з правакацыі немцаў з выкарыстаннем польскай формы адзення», — падкрэсліў Іван Церцель.
Чытайце таксама: