Лукашэнка заявіў, што ў Беларусь закідваюць не проста шпіёнаў, а агентаў-тэрарыстаў
Аляксандр Лукашэнка сцвярджае пра актыўнасць замежных спецслужбаў на тэрыторыі краіны. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у XIX пасяджэнні нарады кіраўнікоў органаў бяспекі і разведвальных службаў дзяржаў СНД, піша БелТА.
14.12.2023 / 11:35
Фота: Sergey Guneev — Host Photo Agency via Getty Images
«Мы бачым актыўнасць замежных спецслужбаў на нашай тэрыторыі. Формы іх працы набываюць усё больш агрэсіўны характар. Да нас закідваюць не проста шпіёнаў, а ўжо агентаў-тэрарыстаў», — сказаў ён.
Учора Іван Церцель заяўляў пра агентаў ЦРУ ў Мінску.
Чытайце таксама:
Хто такі «Шляхціц» Руслан Асадулаеў, якім Церцель палохае беларусаў?