Старшыню АГП Мікалая Казлова змясцілі ў ПКТ

Палітыка змясцілі ў памяшканне камернага тыпу ў лістападзе на два месяцы. Мяркуецца, яго ўвогуле перавядуць на турэмны рэжым, паведамляюць праваабаронцы.

15.12.2023 / 14:28

Мікалай Казлоў— беларускі палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У жніўня 2021 года яго асудзілі на тры месяцы арышту за разгалошванне даных следства па справе Каардынацыйнай рады.

27 ліпеня 2022 года яго зноў затрымалі разам з іншымі сябрамі АГП. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 КК). У лістападзе 2022 года яго асудзілі на два з паловай гады калоніі.

Падтрымайце Мікалая: ПК № 15. 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Мікалай Георгіевіч Казлоў

Nashaniva.com