Беларусь гатовая падзяліцца з Расіяй лішнімі яйкамі
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ пракаментаваў сітуацыю з дэфіцытам яек, якая цяпер склалася ў Расіі, і выказаў гатоўнасць пастаўляць туды тыя, якія беларусам не патрэбныя.
15.12.2023 / 17:46
«У першую чаргу наша задача — забяспечыць унутраны рынак. У Расію мы будзем пастаўляць лішкі прадукцыі. Пакуль што ніякіх канкрэтных планаў па аб'ёмах паставак няма, паколькі спажыванне яек у Беларусі таксама расце.
Такім чынам, спярша канцэнтруемся на забеспячэнні нашага насельніцтва яйкамі і мясам курыцы, а ўжо на другім месцы — дапамога Расіі», — заявіў Сяргей Барташ.
Паводле яго слоў, у Беларусі за месяц вырабляецца яек на 50% больш, чым спажывае насельніцтва.
«Унутранаму рынку неабходна 140 млн яек, а на расійскі рынак пастаўляем 60 млн штук.
Па курыцы таксама ніякіх праблем няма, паліцы крам цалкам укамплектаваныя. За мінулы месяц мы паставілі ў Расію каля 12 тыс. тон мяса курыцы. Пры гэтым на ўнутраным рынку ні ў чым недахопу не назіраецца», — падкрэсліў міністр сельскай гаспадаркі.
Напярэдадні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў пра наяўнасць у ягонай краіне праблем з яйкамі і некаторымі пародамі жывёлы.
Чытайце таксама:
Колькі можна захоўваць замарожаныя прадукты і ці можна замарожваць іх паўторна
У мінскай краме знайшлі макарону за 50 рублёў
Блогер з энтузіязмам паказаў, як харчавацца за 9 рублёў на дзень