Беларуска вярнулася з-за мяжы праз «камісію па вяртанні» — з ёй зрабілі відэа на СТБ і ўсё роўна будуць судзіць

Прапагандысты апублікавалі інтэрвʼю з Таццянай Собаль. Як паведамляецца, жанчына вярнулася з Польшчы на радзіму праз «камісію па вяртанні». На яе заведзена крымінальная справа за пратэсты 2020 года. 

18.12.2023 / 13:26

Таццяна Собаль. Скрын відэа

На відэа СТБ яна кажа, што выйшла на праезную частку сфатаграфавацца, але не перакрывала дарожны рух. Яна гаворыць, што пасля 2020 года жыла са страхам, бо прыходзіла інфармацыя, што ўвесь час шукаюць, «тых, хто хадзіў».

Нягледзячы на вяртанне праз камісію, Таццяну чакае суд — ёй інкрымінуюць «народны артыкул» — ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Жанчына знаходзіцца на волі пад закладам.

Чытайце таксама:

Генпракуратура распавяла пра чарговае пасяджэнне «камісіі па вяртанні»

На БТ паказалі доктара, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію генпракурора Шведа

Генпракуратура сцвярджае, што некаторых людзей, якія звярталіся ў камісію па вяртанні, ужо пусцілі на радзіму

Васкрасенскі расказаў, што камісія па вяртанні будзе працаваць ціха і незаўважна. І арыгінальна патлумачыў, што стаіць за словамі Лукашэнкі «паўзком, на каленях» 

Nashaniva.com