У Гданьску беларуску затрымалі за наркотыкі
Паліцыя ў Гданьску затрымала 24-гадовую беларуску і двух 25-гадовых грамадзян Украіны. Затрыманых абвінавачваюць у незаконным абароце наркотыкаў, піша Polskieradio.pl са спасылкай на прэс-службу паліцыі.
18.12.2023 / 19:01
Фота: arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain
Як сказана ў паведамленні ведамства, у мінулую сераду паліцэйскія патрулявалі раён вуліцы Бялградскай у Гданьску. У нейкі момант яны звярнулі ўвагу на аўтамабіль Audi A4, кіроўца якога раптам перастроіўся.
Паліцыянты спынілі машыну для надгляду, а падчас яго ўкраінцы і беларуска «паводзілі сябе нервова». А ў аддзяленні дзверцаў кіроўцы праваахоўнікі заўважылі вялікую колькасць пакетаў ды западозрылі, што гэта могуць быць наркотыкі.
У выніку пры ператрусе кватэры і аўтамабіля затрыманых паліцыя выявіла і канфіскавала каля трох кілаграмаў розных відаў наркотыкаў.
«Канфіскаваныя наркатычныя і псіхатропныя рэчывы накіраваныя на экспертызу, якая па папярэднім заключэнні толькі ў дачыненні да некаторых з гэтых рэчываў вызначыла, што паліцыя канфіскавала значную колькасць наркотыкаў у выглядзе 600 порцый марыхуаны, гашышу, какаіну і клефедрону, а таксама больш за 200 псіхатропных таблетак», — паведаміла прэс-служба паліцыі.
Паводле яе, затрыманым пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Пакуль жа яны змешчаныя пад варту на тры месяцы.
Чытайце таксама:
Патэнцыйна расстрэльная справа: каб даведацца, дзе кампаньён схаваў наркотыкі, давялося яго забіць
У расійскай Астрахані моладзь масава патруцілася наркотыкамі
Пад Віцебскам затрымалі 15-гадовага наркакур'ера. Яму пагражае да 15 гадоў