Ватыкан дазволіў бласлаўляць аднаполыя пары
Ватыкан выдаў дэкларацыю, якая адкрывае магчымасць бласлаўляць аднаполыя пары, але «без якой-кольвек рытуалізацыі або стварэння ўражання шлюбу», паведамляе прэс-служба Каталіцкай царквы.
18.12.2023 / 21:07
Фота: Vatican Media via Vatican Pool/Getty Images
«Можна бласлаўляць пары ў нестандартных сітуацыях і пары аднаго полу, не пацвярджаючы тым самым афіцыйна іх статусу і не змяняючы якім-кольвек чынам даўняга вучэння царквы пра шлюб», — гаворыцца ў дэкларацыі.
Пры гэтым у лютым 2021 года рэлігійны орган Ватыкана абвяшчаў, што блаславенне гомасэксуальных пар у каталіцкай царкве немагчымае. Цяпер жа папа рымскі Францішак ухваліў гэтае рашэнне.
Чытайце таксама:
У Ватыкане ўпершыню па крымінальнай справе асудзілі кардынала
Ватыкан пацвердзіў забарону для каталікоў станавіцца масонамі
Ватыкан дазволіў транссэксуалам прымаць хрышчэнне і быць хроснымі