За нацыянальную сімволіку на працоўных месцах затрымалі швачак «Элемы»

Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманымі супрацоўніцамі швейнай фабрыкі «Элема». Прапагандысты распавялі, што на працоўных месцах жанчын было бел-чырвона-белае спалучэнне тканін і нітак. Яны назвалі гэта «БЧБ-капішчам».

19.12.2023 / 10:51

— Працавала на швейнай фабрыцы «Элема». Упрыгожвала сваё працоўнае месца і сябе незарэгістраванай сімволікай, — гаворыць адна з жанчын на відэа.

Чытайце таксама:

Прайшлі аблавы ў некалькіх раёнах Магілёўшчыны

Сілавікі затрымалі заснавальніка кампаній па вытворчасці дронаў

У Мінску за акцыі 2020 года затрымалі 24-гадовага прыхільніка сусвету «Зорных войнаў» і страйкбола

Nashaniva.com