Мінчукі ў міні-чаце абураліся расійскай агрэсіяй. Завялі крыміналку за рэабілітацыю нацызму

Крымінальную справу за «рэабілітацыю нацызму» распачаў СК у адносінах трох жыхароў Мінска, якія камунікавалі паміж сабою ў тэлеграм-чаце. Іх затрымалі, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.

19.12.2023 / 15:35

СК піша, што расследуючы крымінальную справу «экстрэмісцкай накіраванасці», следчыя сутыкнуліся з «групай радыкалаў», якія нібыта распаўсюджвалі нацысцкую ідэалогію.

Згодна з матэрыяламі справы, у пачатку 2022 года 32-гадовы доктар-стаматолаг стварыў тэлеграм-чат і дадаў у яго двух сваіх знаёмых (33 і 34 гадоў). Мужчыны там абмяркоўвалі розныя бытавыя тэмы.

«Пасля пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне перапіска набыла радыкальную афарбоўку», — паведамляе СК.

Паводле прэс-рэліза, мужчыны абмяркоўвалі там пачатак вайны, абураліся ўварваннем расіян ва Украіну, «абражалі і ўсяляк дыскрэдытавалі рускіх, заклікалі да агрэсіі і гвалту да прадстаўнікоў названай нацыянальнасці, узбуджаючы нянавісць і распальваючы нацыянальную варожасць».

«Жыхары сталіцы правялі аналогію з дзеяннямі нацыстаў», — піша СК, але сцвярджае, што суразмоўцы апраўдвалі ідэалогію Гітлера.

Заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 130-1 (рэабілітацыя нацызму) Крымінальнага кодэкса.

Акрамя таго, СК піша, што затрыманыя ў 2020 годзе, «паддаўшыся павевам каляровых рэвалюцый», абражалі Лукашэнку і «ўдзельнічалі ў здзяйсненні злачынстваў, якія курыруюцца тэлаграм-каналамі экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый».

СК лічыць, што ў дзеяннях затрыманых былі прыкметы злачынстваў, прадугледжаных Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь:

Nashaniva.com