У Варшаве 24-гадовы беларус пагражаў пісталетам. Яго дэпартавалі
Некалькі дзён таму ў паліцыю паступіла паведамленне, што ў адной з варшаўскіх устаноў кліент размахвае пісталетам.
19.12.2023 / 15:50
Фота: facebook.com/PolicjaPL
На месца здарэння прыбылі паліцэйскія патрулі. На лаўцы перад будынкам яны заўважылі мужчыну, які падыходзіў пад апісанне. Яго затрымалі. У заплечніку мужчыны знайшлі газавы пісталет і чатыры патроны да яго, піша reform.by.
Высветлілася, што затрыманы — беларус і знаходзіцца ў Польшчы нелегальна, а ягоны пашпарт быў раней канфіскаваны пракуратурай. Таксама высветлілася, што ён быў п'яны. Маладому чалавеку выставілі абвінавачванне і дэпартавалі.