«Камунарка» пачала рабіць шакалад з пякучым перцам
Мінская кандытарская фабрыка «Камунарка» прэзентавала навінку — горкі шакалад «Зімовая вішня» з начыннем з соку вішні і пякучым перцам.
19.12.2023 / 16:43
«Спярша адчуваецца насычаны смак саспелай вішні, а следам надыходзіць пікантная горыч паслясмаку, якая надаецца перцам чылі», — ідэальнае спалучэнне для аматараў кантрастаў», — паведамляюць у інстраграм-акаўнце фабрыкі, сцвярджаючы, што ў Беларусі гэты прадукт «не мае аналагаў».
Нягледзячы на тое, што сёлета ў жніўні марожанае з падобнымі смакавымі якасцямі прэзентавала прадпрыемства «Кобрынскія сыры».
Чытайце таксама:
Самая навагодняя ежа. Што можна купіць у крамах толькі цяпер
Што жаваў Коля Лукашэнка на сустрэчы з Сі Цзіньпінам?
Самыя агідныя стравы ў свеце: што трапіла ў рэйтынг і ці ёсць там беларускае