Светлагорскі камбінат ладзіць у сябе сістэму абароны ад дронаў за 700 тысяч рублёў
Светлагорскі ЦКК збіраецца закупіць сістэму абароны ад дронаў, наладзіць яе і навучыць персанал. Кошт пытання — 700 тысяч рублёў, даведаўся «Флагшток».
20.12.2023 / 16:36
Вытворцам абсталявання, якое збіраецца закупіць Светлагорскі ЦКК, павінны быць толькі краіны ЕАЭС. Само абсталяванне павінна ўяўляць сабой шматузроўневую інфармацыйна-кіравальную сістэму збору, апрацоўкі, перадачы і захоўвання інфармацыі.
Далёкасць выяўлення БПЛА павінна складаць не менш за два кіламетры, а далёкасць падаўлення каналаў сувязі — не менш за кіламетр. Задача сістэмы — выяўляць і падаўляць беспілотнікі.
Пры гэтым раней Светлагорскі ЦКК уваходзіў у тройку самых стратных акцыянерных таварыстваў Гомельскай вобласці.
Чытайце таксама:
На Гомельшчыне далажылі пра поўную перамогу над лацінкай
«Беллеспаперпрам» аспрэчвае, што Светлагорскі ЦКК атрымаў гіганцкі штраф за шкоду экалогіі
Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат аштрафавалі на мільён долараў