Кіраўнік МЗС Польшчы свой першы візіт склаў ва Украіну

У Кіеў прыехаў новы міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

22.12.2023 / 11:43

Ён паведаміў, што гэта ягоны першы візіт за мяжу з моманту прызначэння на пасаду. Сікорскі на мінулым тыдні стаў міністрам замежных спраў у кааліцыйным урадзе Дональда Туска.

Сікорскі быў міністрам замежных спраў Польшчы ў 2007—2014 гадах.

У лістападзе 2010 года, за месяц да прэзідэнцкіх выбараў, ён разам з міністрам замежных спраў Нямеччыны Гіда Вестэрвеле прыязджаў у Мінск. Міністры спрабавалі ўгаварыць Лукашэнку правесці выбары па дэмакратычных стандартах і выконваць правы чалавека, паабяцаўшы ўзамен эканамічнае супрацоўніцтва.

Аднак Плошча-2010 была жорстка разагнана, сем кандыдатаў у прэзідэнты апынуліся за кратамі, а Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч атрымалі пасля рэальныя тэрміны.

Nashaniva.com