«Мае ныркі не перажылі Бахмута. Але вызваляць Беларусь я гатовы нават без нырак»

Аляксандр Клачко «Кусь», адзін з найбольш публічных беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за Украіну, паведаміў у сацсетках, што праз стане здароўя быў змушаны пакінуць вайсковую службу.

22.12.2023 / 23:28

«Час падвесці вынікі аднаго з важных этапаў майго жыцця.

Мяне камісавалі па стане здароўя. Хвароба павязана з «захистом батьківщини» (ныркі не перажылі Бахмута). Хаця для мяне фармулёўка гучыць трошкі дзіўна, бо «батьківщина» ў мяне адна. Аб ёй Янка Купала напісаў верш «Спадчына».

Мае мэты застаюцца тымі ж — параза Расеі як імперыі і вызваленне Беларусі.

Я бачыў сябе больш эфектыўным у гэтай справе на нулі. Цяпер буду шукаць іншыя сродкі набліжэння сваёй мэты.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Aliaksandr Klachko (@klasby84)

Апошнія тры гады я ставіў сваю мэту на першае месца, ахвяруючы асабістым. Цяпер планую цвёрда стаць на нагі (бо каму я змагу дапамагчы, калі сам не буду здольны паклапаціцца пра сябе). Пры гэтым ніколі не прамяняю свайго шляху на ўладкаванае жыццё беларуса-хатаскрайніка са здаровымі ныркамі ў Беларусі альбо ў эміграцыі.

Мой шлях (пратэст, вымушаная міграцыя, удзел у баявых дзеяннях супраць расейскіх акупантаў) — мой асабісты выбар, які для мяне з'яўляецца адной з галоўных каштоўнасцяў.

Дзякуй усім, хто быў і працягвае быць побач на гэтым шляху.

Тэма Беларусі мяне хвалюе як і раней. Прысвячаць ёй больш часу я планую па меры вырашэння асабістых задач (дакументы, працаўладкаванне, лекаванне).

Беларусь будзе вольнай.

Вызваляць яе я гатовы нават без нырак», — напісаў Аляксандр Клачко.

Чытайце таксама:

Баец «Кусь» з Палка Каліноўскага — аб працы на чыгунцы і ў БРСМ, выпрабаванні вайной і выбары паміж палонам і смерцю

Каліновец Клачко «Кусь»: Я прыехаў змагацца не за вызваленне Украіны, а за вызваленне Беларусі. І ў гэтым маё адрозненне ад «Янкі»

Каліновец «Кусь»: Любы дзеяч беларускай рэвалюцыі перастане для мяне існаваць, калі возьме ўдзел у гандлі палітвязнямі ў абмен на зняцце санкцый

Nashaniva.com