Пошта Латвіі пачала ўскрываць лісты з Беларусі

Робіцца гэта з-за санкцый Еўрасаюза.

23.12.2023 / 11:25

Пошта Анджэй Дмухоўскі

«Нават калі вы адпраўляеце віншавальную паштоўку ў Расію ці Беларусь, рыхтуйцеся да таго, што ваша пасылка можа быць ускрытая на пошце. Менавіта гэта адбылося з рыжанінам Анжэем Дмухоўскім, піша Delfi.

На ўскрыццё свайго ліста ў Маскву з паштоўкай унутры паскардзіўся жыхар Рыгі Анжэй Дмухоўскі, адпаведная налепка аб «праверцы бяспекі» з'явілася на канверце, піша Sota.

«Дарагая пошта Латвіі, вы там зусім афігелі? Ну як, спадабалася, што я на паштоўцы напісаў? Ці як?»

Прадстаўнік «Пошты Латвіі» Маціс Руткс заявіў выданню Delfi, што ўскрыванне лістоў і пасылак адбываецца ў рамках санкцый Еўрасаюза для пошуку грошай, банкаўскіх і sim-карт, а таксама чыпаў.

Фота: Анджэй Дмухоўскі

Nashaniva.com