Каб Пуцін не выглядаў дзедам. КПРФ вылучыла кандыдата ў прэзідэнты

З'езд Камуністычный партыі Расійскай Федэрацыі вылучыў кандыдатам у прэзідэнты Мікалая Харытонава, паведамляе РІА «Навіны».

23.12.2023 / 15:43

Мікалай Харытонаў. Фота: Wikimedia Commons

На пытанне, ці будзе ён крытыкаваць Пуціна падчас перадвыбарнай кампаніі, Харытонаў адказаў: «Навошта? Ён адказвае за свой цыкл працы, я за свой. Я не з тых людзей, каб крытыкаваць калегу. Я выдатна разумею, наколькі цяжкая ноша прэзідэнта Расіі».

Харытонаў — дэпутат Дзярждумы з 1993 года, яму 75 гадоў, ён старэйшы за Пуціна на чатыры гады. 

На выбарах 2004 года ён набраў 13,69% галасоў. У Пуціна было 71,31%.

На выбарах 2018 года кандыдатам ад КПРФ і саюза «Левых сіл» быў Павел Грудзінін, які набраў 11,77% працэнта.

Прэзідэнцкія выбары ў Расіі пройдуць 15—17 сакавіка 2024 года.

Дакументы на ўдзел у перадвыбарчай кампаніі ўжо падалі паўтара дзясятка чалавек, у тым ліку Уладзімір Пуцін, які кіруе Расіяй ужо 23 гады, кіраўнік ЛДПР Леанід Слуцкі, грамадскі дзеяч Анатоль Рабіновіч, а таксама Ігар Гіркін-Стралкоў, які знаходзіцца ў СІЗА.

Сёння ЦВК не зарэгістраваў ініцыятыўнай групы незалежнай журналісткі з Ржэва Кацярыны Дунцовай.

У пачатку верасня расійскія незалежныя СМІ пісалі пра тое, што ў Крамлі вызначыліся, хто будзе спарынг-партнёрам 71-гадовага Уладзіміра Пуціна, каб той не выглядаў дзедам на іх фоне.

Чытайце таксама:

«Каб Пуцін не выглядаў дзедам». У Крамлі вызначыліся, хто будзе спарынг-партнёрамі на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года

Расійскую журналістку, якая кінула выклік Пуціну, не дапусцілі да збору подпісаў

Муратаў і Ройзман — так; Венедыктаў, Зюганаў, Сабчак, Яўлінскі — не. Навальны адказаў на пытанне пра адзінага кандыдата ад апазіцыі

«Гэта дзіўныя ідэі». Нобелеўскі лаўрэат Муратаў адмовіўся ісці на прэзідэнцкія выбары ў Расіі

Ад Рабіновіча да Дунцовай. У ЦВК Расіі ўжо паступіла 16 заявак ад прэтэндэнтаў у прэзідэнты

Nashaniva.com