У Празе абрабавалі беларускую Клубоўню. У ёй шмат гадоў збіраюцца актывісты беларускай дыяспары

У сталіцы Чэхіі абрабавалі беларускую Клубоўню — месца, дзе ўжо шмат гадоў збіраюцца актывісты беларускай дыяспары.

24.12.2023 / 08:43

Уладзімер Арлоў падпісвае свае кнігі пасля сустрэчы з чытачамі ў беларускай Клубоўні ў Празе, 2023 год

Як стала вядома «Радыё Свабода», з памяшкання вынесены стары кампʼютар і праектар. Больш дакладная інфармацыя пра скрадзеныя рэчы зʼявіцца пазней.

Беларуская Клубоўня — памяшканне на адной з цэнтральных вуліц Прагі, дзе ўжо шмат гадоў збіраюцца актывісты беларускай дыяспары, ладзяць палітычныя ды культурніцкія мерапрыемствы, сустрэчы з беларускімі апазіцыйнымі палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, пісьменнікамі і мастакамі. У верасні ў Клубоўні праходзіла сесія Рады БНР.

Тут жа размешчана і беларуская бібліятэка, якая налічвае некалькі тысячаў тамоў твораў мастацкай літаратуры, выданняў па гісторыі Беларусі.

Паліцыя прыбыла на месца, распачатае следства.

Nashaniva.com