Мясніковіч пакідае пасаду старшыні ЕЭК
Гэту пасаду экс-прэм'ер Беларусі займаў чатыры гады.
26.12.2023 / 09:02
Contributor / Getty Images
Былы прэм'ер-міністр Казахстана (з 2016 па 2019 год) Бакытжан Сагінтаеў зменіць Міхаіла Мясніковіча на пасадзе старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Пра гэта стала вядома на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу, піша БелТА.
У лютым 2020 года старшынства ў Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі перайшло да Беларусі, і такім чынам рэспубліка атрымала права прызначыць на чатыры гады свайго старшыню Калегіі ЕЭК. Гэтую пасаду тады заняў старшыня на той час Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.
У 2024 годзе старшынства ў Еўразійскай эканамічнай камісіі пераходзіць да Казахстана. І на наступныя чатыры гады, гэта значыць з 2024 па 2028 год, старшынёй Калегіі ЕЭК стане прадстаўнік Казахстана.
Уладзімір Пуцін падзякаваў Міхаілу Мясніковічу за важкі ўнёсак у развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза. «Ён сапраўды шмат зрабіў, каб камісія працавала рытмічна, эфектыўна», — сказаў Уладзімір Пуцін.
Бакытжан Сагінтаеў апошнім часам займаў пасаду члена Калегіі (міністра) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК.
Чытайце таксама:
У прадмове двойчы цытуецца Пуцін і ні разу Лукашэнка — рэцэнзія на хаатычныя мемуары Мясніковіча