Памятаеце добра апранутую дзяўчыну з айфонам, якая «страляла» па 20 рублёў? Яе затрымалі

Сілавікі затрымалі жанчыну, якая прадстаўлялася Аленай, прасіла грошай на таксі, абяцаючы вярнуць, але знікала. Прычым гэта быў не адзіны яе спосаб разводу мінакоў.

26.12.2023 / 15:34

«Праваахоўнікі выявілі і затрымалі гараджанку — 35-гадовую беспрацоўную гамяльчанку, якая пражывае ў сталіцы», — піша канал сілавікоў.

На жанчыну адразу склалі адміністрацыйны пратакол за тое, што пры затрыманні яна нібыта «стала паводзіць сябе неадэкватна і мацюкацца». 

Сілавікі пішуць, што раней яна была судзімая за кантрабанду, а таксама мае «як мінімум пяць «адміністратывак» за прычыненне шкоды ў нязначным памеры і дробнае хуліганства».

Чытайце таксама:

У прэстыжным раёне Мінска добра апранутая дзяўчына з айфонам у руках «страляе» ў мінакоў па 20 рублёў

Памятаеце добра апранутую дзяўчыну з айфонам, якая «страляе» па 20 рублёў? Гэта не адзіны яе спосаб разводу мінакоў

Nashaniva.com