Майку футбаліста Рамана Васілюка прадалі з аўкцыёну за 14001 рубель

Футболку лепшага бамбардзіра ў гісторыі беларускага футбола, берасцейца Рамана Васілюка прададалі на аўкцыёне. Усе атрыманыя ад продажу грошы пойдуць у брэсцкае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду.

26.12.2023 / 21:58

45-гадовы Васілюк, які скончыў актыўную гульнявую кар'еру ў 2019 годзе, у лістападзе гэтага года зноў выйшаў на поле супраць каманды «ФК 10», створанай расійскімі гумарыстамі Азаматам Мусагаліевым і Дзянісам Дорахавым. Пасля гэтай гульні, футболка, у якой гуляў калісьці славуты футбаліст, была выстаўленая на аўкцыён, які ішоў з 22 па 25 снежня.

Стартавая цана лота была 250 рублёў, у выніку ж майку набылі за 14001 рубель. Розыгрыш праходзіў на спецыяльным сайце. Чамусьці абавязковай умовай удзелу ў ім была магчымасць аплаты кошту лота праз АРІП.

Нападаючы Раман Васілюк пачынаў сваю гульнявую кар'еру ў 1990-я гады ў брэсцкім «Дынама», пасля гуляў у многіх іншых клубах з Беларусі, Расіі і Ізраіля. У чэмпіянаце Беларусі Васілюк забіў 218 галоў, што з'яўляецца абсалютным рэкордам за ўсе часы. Акрамя таго, ён правёў 25 матчаў за зборную Беларусі, забіўшы 10 галоў.

Чытайце таксама:

Месі падпісаў футболку Залужнаму

У Нідэрландах зладзілі калядную вячэру для маскотаў на футбольным полі. Паглядзіце, як гэта прыгожа

Беларускі футбаліст, які завяршыў кар'еру праз матчы-дагаварнякі, жыве ў ЗША і зарабляе экскурсіямі па парку

Nashaniva.com