Памёр легендарны нямецкі палітык Вольфганг Шойбле
У 1990-м псіхічна хворы мужчына стрэліў у яго з пісталета. З таго часу Шойбле перасоўваўся на інвалідным вазку, але не зламаўся духам.
27.12.2023 / 11:18
Вольфганг Шойбле. Фота: Geert Vanden Wijngaert / AP
Памёр легендарны нямецкі палітык Вольфганг Шойбле. Пра гэта Bild распавялі крыніцы ў ягонай сям'і.
За 81 год жыцця прадстаўнік Хрысціянска-дэмакратычнага саюза займаў пасады міністра ўнутраных спраў, міністра фінансаў Германіі і старшыні Бундэстага. У 1990 годзе ён як кіраўнік МУС ФРГ адыграў важную ролю ў аб'яднанні Заходняй і Усходняй Германіі.
Тады ж псіхічна хворы мужчына здзейсніў на яго замах, некалькі разоў стрэліўшы ў міністра з пісталета. З таго часу палітык аказаўся прыкаваны да інваліднага вазка.
Гэта не зламала яго духу, ён яшчэ больш за 30 гадоў працягваў палітычную кар'еру. Толькі ў 2021 годзе ён пайшоў з палітыкі. У Шойбле засталіся ўдава, чацвёра дзяцей і чацвёра ўнукаў.
Чытайце таксама:
Акцёра фільма «Паразіты» знайшлі мёртвым
На пахаванні музыканта Шэйна Мак-Гоўэна спявалі і танчылі пад ягоныя песні