У Аргенціне выпусцілі купюры, якія ў 25 разоў перавышаюць намінал ранейшай самай вялікай

На фоне эскалацыі інфляцыі, якая ўзмацнілася пасля апошняй дэвальвацыі песа, прэзідэнт Хаўер Мілей пацвердзіў, што Цэнтральны банк выпусціць банкноты наміналам 20 і 50 тысяч песа, каб палегчыць цяжкасці, якія ўзнікаюць пры аперацыях з наяўнымі.

27.12.2023 / 13:35

Фота: Javier Ghersi / Getty Images

«Гэта нейкае катаванне з грашыма. Уяві, што табе трэба ўнесці плацеж наяўнымі, і ты павінен хадзіць з пачкам папер, пасля чаго на лбе ў цябе будзе бірка з надпісам «Крадзі тут». Відавочна, што ўсе бачаць, што вы несяце грошы», — заявіў ён у інтэрв'ю La Nation.

Цяпер самая буйная купюры ў Аргенціне — 2 тысячы песа, але за яе можна купіць менш за два кілаграмы крупы або цукру.

Прычым гэтыя купюры (2000 песа) знаходзяцца ў абарачэнні менш за год: іх пачалі выпускаць толькі ў лютым 2023 года. Датуль самай буйной у краіне была купюра ў адну тысячу песа.

Гадавая інфляцыя ў Аргенціне складае 160%. Яна паскорылася пасля абрання Мілея прэзідэнтам 19 лістапада.

Першым крокам Мілея на новай пасадзе стала павышэнне афіцыйнага курса даляра з 366 да 800 песа.

Чытайце таксама:

У Аргенціне дэвальвуюць афіцыйны курс песа больш чым удвая

Новы прэзідэнт Аргенціны абвясціў план лібералізацыі эканомікі. У краіне пачаліся пратэсты

Новы прэзідэнт Аргенціны пачаў кіраванне краінай са словаў «Грошай няма»

Новы прэзідэнт Аргенціны хоча выйсці з БРІКС, куды краіна толькі што ўступіла

Nashaniva.com