Кім Чэн Ын загадаў вайскоўцам паскорыць падрыхтоўку да вайны
Лідар КНДР таксама заявіў, што Пхеньян пашырыць стратэгічнае супрацоўніцтва з «антыімперыялістычнымі незалежнымі» краінамі.
28.12.2023 / 09:14
Кім Чэн Ын. Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP
Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын загадаў сваім вайскоўцам, вытворцам боепрыпасаў і ядзернай зброі паскорыць падрыхтоўку да вайны, каб супрацьстаяць таму, што ён назваў беспрэцэдэнтнымі канфрантацыйнымі крокамі з боку ЗША.
«Ён (Кім) паставіў баявыя задачы для Народнай арміі і прамысловасці боепрыпасаў, ядзернай зброі і сектараў грамадзянскай абароны, каб яшчэ больш паскорыць падрыхтоўку да вайны», піша Reuters.com
Гаворачы аб напрамках палітыкі на Новы год на ключавым пасяджэнні кіроўнай партыі ў сераду, Кім таксама заявіў, што Пхеньян пашырыць стратэгічнае супрацоўніцтва з «антыімперыялістычнымі незалежнымі» краінамі.
Кім таксама выклаў эканамічныя мэты на 2024 год, назваўшы яго «вырашальным годам « для выканання пяцігадовага плана развіцця краіны.
Шматдзённыя сходы партыйных і ўрадавых чыноўнікаў у апошнія гады выкарыстоўваліся для таго, каб рабіць ключавыя палітычныя заявы.