Звольнілі кіраўніка Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці
На гэтай пасадзе Дзмітрый Канаплянік адпрацаваў чатыры гады.
28.12.2023 / 14:01
Дзмітрый Канаплянік. Фота: БелТА
Генерал-маёр юстыцыі Дзмітрый Канаплянік вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці і звольнены ў запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і ўзнагародаў.
Адпаведны ўказ падпісаў сёння Лукашэнка.
Дзмітрый Канаплянік, які да гэтага кіраўніком СК па Мінску, адпрацаваў у Брэсце чатыры гады.
На перыяд ягонага кіраўніцтва прыпала рэакцыя на паслявыбарчыя пратэсты ў Брэсцкай вобласці, у тым ліку «карагодная справа», па якой прайшло больш за 130 чалавек, а таксама пратэсты ў Пінску.