У выніку расійскай ракетнай атакі на Украіну загінула 12 чалавек, 75 параненых
Усяго па Украіне было выпушчана прыкладна 110 ракет, большасць з іх збітыя, напісаў у сваім тэлеграм-канале Уладзімір Зяленскі.
29.12.2023 / 11:46
Ракеты патрапілі ў радзільню, навучальныя ўстановы, гандлёвы цэнтр, шматпавярховікі і прыватныя дамы, гандлёвыя склады, аўтастаянкі.
Былі абстраляныя Кіеў, Львоў, Адэса, Днепр, Харкаў, Запарожжа і іншыя гарады.
Магчыма, гэта самы масіраваны ракетны абстрэл Украіны з пачатку поўнамаштабнай вайны. 10 кастрычніка 2022 года выпусцілі 84 ракеты, 15 лістапада 2022 года — каля 100.
Чытайце таксама:
Чатыры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу Дняпра, двое ў Адэсе, адзін у Кіеве
Ноччу і раніцай адбываецца масіраваная атака на Украіну ракетамі і беспілотнікамі